г. Минск, ул. Черниговская, 46 Тел./факс: 351-25-51,347-94-12 schi9@minskedu.gov.by Версия для слабовидящих

Архив новостей

28 ноября обучающиеся 7 «А» и 9 «Б» классов открыли для себя сокровища Национального исторического музея

Опубликовано: 30 ноября 2015 г.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта больш за 400 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае.

Наведаўшы выставу «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпу чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён. На выставе будуць прадстаўлены цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Унікальнасць гэтай выставы заключаецца не толькі ў падборы экспанатаў: у наведвальнікаў будзе магчымасць назіраць маленькі цуд - дэманстрацыю працэсу вытворчасці шкляной ёлачнай цацкі. 

Поиск по сайту

Меню раздела